У Мінску развітваюцца з піяністам, сузаснавальнікам ФК "Крумкачы" Юрыем Бліновым

У Мінску развітваюцца з піяністам, сузаснавальнікам ФК "Крумкачы" Юрыем Бліновым

У Свята-Елісавецінскім манастыры Мінска прайшло развітанне з сусветна вядомым піяністам Юрыем Бліновым

43-гадовы музыка памёр 21 красавіка ў Гомелі падчас паўмарафонскага забегу. Мужчына не дабег да фінішу толькі 5 метраў, калі яму стала кепска. 

Юрый Бліноў – першы беларускі піяніст, які выступіў у Карнэгі-хол. У 17 гадоў ён выйграў конкурс піяністаў імя Пракоф'ева ў Санкт-Пецярбургу. Лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, быў прэзідэнтам міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазітараў.

Бліноў вядомы не толькі як піяніст, але і як сузаснавальнік футбольнага клуба "Крумкачы". 

Пахаваюць яго на Чыжоўскіх могілках сталіцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі