У Мінску хлопец на ровары пераляцеў праз 7 чалавек (фотарэпартаж)

2 ліпеня ў беларускай сталіцы ля Палацу спорту, што на праспекце Пераможцаў, прайшоў першы міжнародны велафэст. Як заяўляюць арганізатары, шоў такога маштабу ў Мінску праводзіцца ўпершыню. За мерапрыемствам назірала каля двух тысячаў гледачоў.
А зарэгістравацца ў якасці ўдзельнікаў (трыялістаў ці BMXераў) было вельмі проста. Яшчэ з раніцы можно было падыйсці да адказнага чалавека паказаць ровар, шлем і ўдзел забяспечаны.

Адзін з беларускіх удзельнікаў Міхась пачаў займацца веласпортам 6 год таму:

- Убачыў хлапцоў, якія каталіся, і захацеў гэтак жа катацца. З таго часу не змог спыніцца. Усё рабіў сам: сам набываў велік. Падаў заяўку. Проста падабаецца элементы выконваць, проста “штрыліць” ад іх.

А якія якасці патрэбны велатрыялісту, распавядае Зміцер, іншы ўдзельнік з Беларусі:

- У трыале, лічу, самае галоўнае - цярпенне. Трукаў тут не шмат. Тут важныя асноўныя рухі, выносліваць, даўжыня скачка, вышыня, а таксама, упэўнены баланс і праходжанне вузкіх і складаных перашкод.

Пляцоўка для БМксераў, што ўсталявана ля Палацу спорту, выглядае даволі прывабна. Паводле інфармацыі, атрыманай Еўрапейскім радыё, яе перавязуць у адзін з ангараў велазавода. Усе канструкцыі пасля сканчэння фэста пакінуць у Мінску нашым веласіпедыстам для наступных спаборніцтваў. У гэтым нас запэўніла адна з арганізатараў фэсту, прадстаўніца федэрацыі веласіпедыстаў Іна Кузняцова:

- Ідэя і арганізацыя ўсёй пляцоўні належыць Беларускай фэдэрацыя веласіпеднага спорту. Гэтыя канструкцыі будуць пакінуты нашым беларускіх хлапцам для наступных трэніровак і спаборніцтваў. Гэта першы, створаны ў Рэспубліцы Беларусь, BMX-парк. Пасля сканчэння гэтага фэсту мы зоймемся гэтым пытаннем: дзе для хлапцоў ствараць парк.

Спаборніцтвы нашых веласіпедыстаў будуць судзіць госці з Расіі. Елізавета Цырэльсан, Міхаіл Суханаў і іншыя.

Елізавета Цырэльсон прыехала з Масквы.У сваі 18 год яна тройчы чэмпіёнка Расіі па трыалу сярод дзяўчын. На фэсце будзе судзіць трыалспаборніствы, і ў пазаконкурснай праграме прадэманструе сваё майстэрства. А "Еўрарадыё" распавяла чаму ёй пасуе веласпорт:

- Я люблю экстрым. Таму выбрала гэты спорт. Я адчуваюсабе ў ім, як рыба - у вадзе. Сёння будуць спаборніцтвы сярод беларускіх спартсменаў. Іх узровень не зусім высокі. Вось мы яго хочам падняць.

Адзін з наведвальнікаў фэсту Міхась, таксама раварыст. Пакуль не сабраў грошай на трыялровэр, таму з імпэтам назірае за выступоўцамі і дзеліцца сваімі ўражаннямі:

- Такое мерапрыемства ў Мінску бачу ў першыню. Вельмі радуе, што яно ёсць. Ёсць нейкі рух у бок паляпшэння. Канешне, для першага разу штосьці не даканца добра арганізавана, нехта не ўлічыў колькасць народа, не вельмі граматна растаўлены трыбуны. Але добры настрой, добрае надвор’е. Людзі мабыць для сябе займаюцца гэтым, паказваюць іншым - гэта класна.

Міхаіл Суханаў двойчы чэмпіён Расіі па велатрыялу прыехаў дапамагаць у судзействе. Мае рэкорды прыжкоў з месца ў вышыню і з разгону ў далечыню. На яго думку Паляпшэнне узроўню беларускіх трыялераў магчыма дзякуючы будаўніцтву спецыяльных пляцовак для трэніровак і правядзенні больш спаборністваў.

Міхаіл Суханаў: - Сёння буду судзіць спаборніцтвы. Потым пакажу невялікае шоў і буду кантачыць з хлапцамі, з народам. Зычу каб яны ні ў якім разе не кідалі, працягвалі займацца, удзельнічалі ў акцыях у горадзе. Тым самым яны будуць на вачах у чыноўнікаў, у людзей. Гэта будзе садзейнічаць развіццю спорту.

На велашоў акрамя раварыстаў выступілі рок-гурты і брэйк дэнсеры. Сярод іх «Drum Ecstasy», «Містэр Твістэр», «Біт Дэвілс» і іншыя. Арганізатары з цягам часу плануюць праводзіць такога кшталту мерапрыемтвы ў розных гарадах Беларусі.

ДАВЕДКА "Еўрарадыё":

Велатрыал – гэта від веласіпеднага спорта, дзе трэба мінаць перашкоды на веласіпедзе. Галоўная мэта – пераадольваць адно ці некалькі перашкодаў не абапіраючыся на нагамі ці іншымі часткамі цела на зямлю і іншыя прадметы акрамя веласіпеда. Нарадзіўся гэты спорт у ЗША. Зараз найбольш развітымі цэнтрамі гэтага спорту з’яўляецца Францыя, Англія і Іспанія. Перашкоды могуць быць самымі рознымі: парканы, камяні, дошкі і г.д.

BMX ён жа велафрыстайл.
Веласіпеды BМХ адрозніваюцца ад іншых невялікім памерам кола да 20 дзюймаў. А тэхнічныя асаблівасці канструкцыі робяць такія ровары вельмі хуткімі і манёўранымі. Сёння БМХ падзяляецца на дзёрт, флэт, стрыт. Дзёрт – катанне на спецыяльных трэках, флэт – катанне на асфальтаваных трасах, стрыт - катанне па пірылах, скамейках, парканах і г.д.

Фота Яна Крушынскага і Аляксея Барысевіча












Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі