У Мінску і Віцебску скончыліся рамонтныя працы, цяпло і гарачая вада вярнуліся

Рамонтныя працы ў Беразіно

Рамонтныя працы ў Беразіно / berezino.by

У Мінску ў мікрараёне Малінаўка скончыліся рамонтныя працы, ацяпленне і гарачая вада да 15-й гадзіны вярнуліся ў кватэры мясцовых жыхароў, паведамляе "Мінскэнерга". Яны праводзіліся з раніцы 10 студзеня на цеплатрасе, дзе выявілі "ўцечку цепланосьбіта". Дэфект выправілі.

У Віцебску без цяпла і гарачай вады ў сераду былі больш за 40 шматкватэрных жылых дамоў. Гэта было звязана з рамонтам магістральнай цеплатрасы, на якой выявілі падобны дэфект, што і ў сталіцы. Да 15-й гадзіны праблему вырашылі, цяпло і гарачая вада вярнуліся ў кватэры. Праўда, віцебскія ўлады анансуюць "аварыйны рамонт" на цепласетках 11 студзеня.

А вось у Беразіно ў Мінскай вобласці рамонтныя працы працягваюцца, піша раённая газета. Там без вады засталіся больш за сотню прыватных і пяць шматкватэрных дамоў.

Інфраструктура патрабуе ўкладання значных сродкаў, а ў Беларусі грошы атрымліваюць найперш сілавікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі