У Мінску кіроўца маршрутнага таксі прадаваў пасажырам наркотыкі (фота)
Малады чалавек стаяў на ўліку у наркалагічным дыспансеры і мае судзімасць за незаконны абарот наркотыкаў.
Наркотыкі прадаваў пасажырам 34-гадовага кіроўца маршрутнага таксі ў Мінску. Кліенты падсаджваліся ў мікрааўтобус у пэўным месцы, атрымлівалі за грошы чарговую дозу і выходзілі на наступным прыпынку.
Пра гэтую схему даведаліся праваахоўнікі. Як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", кіроўцу затрымалі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС. Ім дапамагалі байцы спецпадраздзялення "Алмаз". Кіроўца вёз на мікрааўтобусе дваіх "пасажыраў" у свой выхадны дзень. На скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Карастаянавай адбылося затрыманне. У кіроўцы і аднаго з "пасажыраў" знайшлі парашок. Экспертыза паказала, што гэта небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. Яго выкарыстоўваюць пры вырабе спайсаў.
Па месцы жыхарства кіроўцы маршруткі праваахоўнікі знайшлі электронныя вагі, каля 5 гр псіхатропнага рэчыва і мноства пакетаў для фасоўкі. Як стала вядома, малады чалавек быў на ўліку ў наркалагічным дыспансеры. Акрамя таго, мужчына мае судзімасць за незаконны абарот наркотыкаў.
Распачатая крымінальная справа, кіроўцу пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі. А "пасажыру" за захоўванне наркатычных сродкаў пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.