У Мінску Кучма пагаварыў па тэлефоне з Лукашэнкам (відэа)

Прадстаўнікі Кіева і самаабвешчаных рэспублік падпісалі ў Мінску дамоўленасць аб спыненні агню на Данбасе з 18.00 пятніцы, 5 верасня. Агулам у пратаколе аб міры 14 пунктаў.

Ад Украіны подпіс пад дакументам паставіў экс-прэзідэнт Леанід Кучма. Пасля сустрэчы ён пагаварыў па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам ды падрабязна яго праінфармаваў пра яе вынікі. Кучма падзякаваў за магчымасць так канструктыўна і вынікова працаваць у Мінску. "Сама беларуская зямля садзейнічае міру і згодзе", — цытуе яго словы БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі