У Мінску матацыкліст спрабаваў уцячы ад ДАІ, на яго склалі 15 пратаколаў
Здарэнне адбылося ў сталічным мікрараёне Чыжоўка.
Як піша сайт auto.onliner.by, каля 12-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Убарэвіча і Галадзеда матацыкліст на спортбайку ўцякаў ад трох даішнікаў. Паведамляецца, што ён праехаў на чырвонае святло з хуткасцю, большай за 100 км/гадз.
У ДАІ Заводскага раёна паведамілі, што матацыкліста затрымалі, на яго склалі каля 15 пратаколаў. Выявілася. што мужчына быў цвярозы. Па яго словах, не спыняцца яму параілі сябры.
Фота — auto.onliner.by