У Мінску наркадылер падчас затрымання праглынуў пакет з псіхатропам

У Мінску наркадылер падчас затрымання праглынуў пакет з псіхатропам

У Мінску наркадылер падчас затрымання праглынуў пакет з небяспечным псіхатропам альфа — PVP. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, здарэнне адбылося ў лесе каля Даўгабродскай вуліцы. Міліцыянеры звярнулі ўвагу на дзіўныя паводзіны маладога чалавека. Калі яны паспрабавалі з ім паразмаўляць, то пабачылі, што ён нешта схаваў у роце. Яны прапанавалі яму гэта выплюнуць на зямлю, што ён і зрабіў. Высветлілася, што ён хаваў два пакеціка з рэчывам белага колеру. Хлопец прызнаўся, што быў і трэці пакецік, які ён выпадкова разгрыз і праглынуў.

Праваахоўнікі былі заклапочаныя яго станам здароўя і вырашылі адправіць маладога чалавека ў бальніцу. Рэчыва праверылі эксперты і засведчылі, што яно ўтрымлівае асабліва небяспечны псіхатроп.

22-гадовы хлопец прызнаўся, што за дзень да затрымання праз сацсетку знайшоў прапанову заняцца распаўсюдам псіхатропаў праз стварэнне схованак. Так да яго патрапілі пяць пакецікаў з рэчывам, два з якіх ён паклаў у кішэню, а тры схаваў у рот. У мабільным тэлефоне маладога чалавека знайшлі перапіску з аператарам інтэрнэт-крамы па продажу псіхатропаў і здымкі схованак.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў". Хлопцу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі