У Мінску нелегальных гандляроў каля метро прымушаюць плаціць адзіны падатак
У Мінску пачалі выкарыстоўваць новыя метады барацьбы з нелегальным гандлем. Калі ловяць нелегальнага гандляра, з яго спаганяюць стаўку адзінага падатку. Калі затрымаюць паўторна, стаўка павялічыцца ў 5 разоў, інфармуе газета “СБ. Беларусь сегодня”.
Адзначаецца, што два разы на тыдзень раён станцый метро “Пушкінская”, “Каменная Горка” і “Плошча Якуба Коласа” правяраюць маладзёжныя атрады аховы правапарадку БРСМ. Такой жа дзейнасць займаюцца і супрацоўнікі Мінгаркама прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Ужо праведзеныя 9 сумесных рэйдаў, складзеныя 3 адміністрацыйныя пратаколы.
Фота: https://minsknews.by