У Мінску пабудуюць армянскую царкву
У Мінску паставяць армянскую царкву / armenianchurch.by
На вуліцы Філімонава ў Мінску пабудуюць армянскую царкву. Кіраўнік Нова-Нахічаванскай і Расійскай епархіі Армянскай апостальскай царквы арцыбіскуп Езрас асвяціў вылучаны ўчастак і заклаў капсулу ў падмурак храма, пішуць "Мінск-Навіны".
Будынак царквы ўзвысіцца на 24 метры. "Храм стане душой беларускіх армянаў. Бо менавіта храм напаўняе душу Богам", — кажа арганізатарка мінскай армянскай маладзёжнай абшчыны Крысціне Аганісян.
У Беларусі жывуць каля 8,5 тысячы армян, амаль дзве тысячы з іх — у Мінску. У сталіцы працуе нядзельная школа, выдаецца інтэрнэт-газета, створаны ансамбль "Эрэбуні".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.