У Мінску пачаўся суд над аўтарамі расійскага інфармагенцтва “Рэгнум”

У Мінску пачаўся суд над аўтарамі расійскага інфармагенцтва “Рэгнум”

18 снежня ў Мінску пачаўся суд над аўтарамі расійскага інфармагенцтва “Рэгнум”. Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнку абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы. Шыптэнку і Паўлаўца таксама абвінавачваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Гучны працэс пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе. Усе згаданыя асобы былі затрыманыя ў Беларусі ў снежні 2016 года. Яны пісалі артыкулы для “Рэгнума” пад псеўданімамі, асвятлялі сітуацыю ў нашай краіне.

У справе ёсць і чацвёрты фігурант — беларускі грамадзянін Юрый Баранчык, які жыве і працуе ў Маскве (шэф-рэдактарам аналітычнай рэдакцыі “Рэгнума”). Да яго не змаглі дабрацца беларускія праваахоўныя органы. Баранчыка абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы. Ён быў аб’яўлены ў міжнародны вышук, у сакавіку 2017-га затрымліваўся ў Маскве, але неўзабаве быў адпушчаны (з-за кратаў пісаў Уладзіміру Пуціну і прасіў палітычнага прытулку ў Расіі). Справу Юрыя Баранчыка вылучылі ў асобную вытворчасць. Восенню старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што “расійскі бок нам яго не выдаў, будзем чакаць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі