У Мінску пачаўся суд над анархістам Мікалаем Дзядком

У Мінску пачаўся суд над анархістам Мікалаем Дзядком

29 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над анархістам Мікалаем Дзядком (пачатак — а 10-й гадзіне). Палітвязня абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Гэта — "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "распаўсюд матэрыялаў, якія ўтрымліваюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспекі Беларусі, з выкарыстаннем інтэрнэту", "незаконныя дзеянні ў адносінах прадметаў, паражаючае дзеянне якіх занавана на выкарыстанні гаручых рэчываў".

Дзядок сваёй віны не прызнае. Ён прасіў суд выдаліць з залы работніцу "СБ" Людмілу Гладкую.

Анлайн з суда — на сайце газеты "Новы час".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі