У Мінску пасажыр пацярпеў пры сутыкненні двух тралейбусаў
Пры сутыкненні двух тралейбусаў у Мінску пацярпеў адзін з пасажыраў, паведамляе tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася 27 сакавіка, каля 20.00, на вуліцы Аранскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, да ДТЗ прывяло незахаванне бяспечнай дыстанцыі паміж тралейбусамі.
Прычыны і абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.
Фота: ДАІ Мінска