У Мінску павялічылі тарыф на тэхабслугоўванне

У Мінску павялічылі тарыф па тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду. Адпаведнае рашэнне прынялі гарадскія ўлады.

"Наша ніва" нагадвае, што раней па льготным тарыфе за тэхабслугоўванне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц спаганялі 958,5 рубля, па поўным — 2100 рублёў. Як паведамлялася, насельніцтва аплачвала толькі 46% кошту тэхабслугоўвання.

Цяпер жа за тэхабслугоўванне давядзецца плаціць 2625 рублёў у месяц за квадратны метр плошчы жылога памяшкання. Як адзначае БЕЛТА, рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі