У Мінску павысіліся тарыфы на вываз смецця
У Мінску ўстанавілі новыя тарыфы на паслугі па вывазу, абясшкоджванню і перапрацоўцы цвёрдых і вадкіх камунальных адходаў. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.
Як паведамляе БЕЛТА, тарыф на вываз цвёрдых камунальных адходаў для юрыдычных асоб, якія абслугоўваюць жыллёвы фонд, падаражэў з 37 522 да 38 948 рублёў за 1 кубаметр, на абясшкоджванне і перапрацоўку цвёрдых камунальных адходаў — з 11 749 да 12 195 рублёў за 1 кубічны метр.
Змяніліся і тарыфы на паслугі па вывазу, абясшкоджванню і перапрацоўцы смецця, якія аказваюцца юрыдычным асобам арганізацыямі сістэмы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама фізічным асобам (у тым ліку ІП), якія эксплуатуюць нежылыя памяшканні.
Фота: БЕЛТА, minsknews.by