У Мінску прайшло развітанне з Раманам Бандарэнкам
У Мінску прайшло развітанне з Раманам Бандарэнкам. Каля царквы па вуліцы Гамарніка сабраліся тысячы людзей.
31-гадовы Бандарэнка памёр 12 лістапада ў мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Напярэдадні ён выйшаў у двор свайго дома — на "Плошчу перамен" — у момант, калі невядомыя зразалі бел-чырвона-белыя стужкі з агароджы. Рамана затрымалі і завезлі ў Цэнтральнае РУУС. Пазней ён быў дастаўлены ў рэанімацыю ў цяжкім стане, яго выратаваць не ўдалося. Справа Бандарэнкі набыла шырокі розгалас і ў Беларусі, і ў замежжы.
Рамана Бандарэнку пахаваюць на Паўночных могілках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.