У Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце ў Курапаты (фота, відэа)
Традыцыйнае шэсце ў Курапаты, якое апазіцыя штогод праводзіць на Дзяды, праходзіць сёння ў Мінску. У 11.00 удзельнікі акцыі сабраліся каля гадзіннікавага завода ля метро “Парк Чалюскінцаў”. Затым людзі накіраваліся ва ўрочышча Курапаты, дзе ў 1930-я гады адбываліся масавыя растрэлы рэпрэсаваных сталінскім рэжымам.
У шэсці ўдзельнічаюць каля 150 чалавек, перадае “Наша Ніва”. Таксама за акцыяй назіраюць каля 30 “людзей у цывільным”. Шэсце дазволенае гарадскімі ўладамі.