Паседжанне ў Мінску кантактнай групы па сітуацыі на Данбасе адклалі
А ў яе падгрупах гаворка ішла пра правядзенне выбараў, спыненне агню, адвод узбраенняў.
У Мінску 2 чэрвеня засядалі рабочыя падгрупы, якія абмяркоўвалі пытанне правядзення выбараў на Данбасе, спыненне агню, адвод узбраенняў. Па некаторых звестках, абмяркоўваўся і абмен палоннымі. Спецыяльны прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні (на здымку) заявіла, што пытанні абмяркоўваліся ў "канструктыўным рэчышчы", па некаторых з іх "дасягнулі кансэнсусу", але застаюцца і "вельмі складаныя пытанні".
Пасля гэтага кантактная група мусіла заслухаць каардынатараў падгруп, але гэтага не адбылося.
Былі выяўленыя нейкія рознагалоссі, з-за чаго абмеркаванне працы падгруп перанеслі, паведамляе БелаПАН. "Інтэрфакс-Украіна" сцвярджае, што паседжанне трохбаковай кантактнай групы не адбылося з-за дэмаршу прадстаўніка Расіі Азамата Кульмухаметава.
БЕЛТА інфармуе, што даты наступных сустрэч у Мінску пакуль не будуць агучаныя.
Нагадаем, папярэдняе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы прайшло ў Мінску 22 траўня. У ім удзельнічалі прадстаўнікі Украіны, Расіі і АБСЕ, самабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР".
Фота: ria.ru