У Мінску прайшоў "Млын моды" і вы павінны бачыць гэтыя касцюмы
Тварэння беларускага дызайнера Анастасіі Куцепавай "2033" / Reuters
У канцы чэрвеня прайшоў фінал XXIX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды". У фінале конкурсу ўдзельнічалі 45 калекцый маладых беларускіх дызайнераў з усёй Беларусі. Паказ адзення праходзіў і трансляваўся анлайн.
Мы вырашылі падзяліцца з вамі самымі незвычайнымі касцюмамі, якія былі прадстаўлены на сцэне.
Тварэнні беларускага дызайнера Анастасіі Куцепава. Калекцыя "2033" адсылае да мілітарысцкай будучыні поўнай брэндаў і цэтлікаў.
Калекцыя "Малевіч" ад беларускага дызайнера Антона Мажарына. Размыты малюнак — не віна фатографа.
А тут асобныя мадэлі самых розных калекцый, якія ўразілі нас больш за ўсё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.