У Мінску скралі пярсцёнак коштам больш за 200 мільёнаў рублёў (фота)

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які скраў у ювелірнай краме пярсцёнак коштам больш за 200 мільёнаў рублёў (больш за 13 тысяч долараў).

Як паведамляе прэс-служба міліцыі, здарэнне адбылося 21 ліпеня. Мужчына пад выглядам пакупніка зайшоў у ювелірную краму і прыкладна паўгадзіны хадзіў па зале, актыўна выбіраючы тавар. Калі прадавачка страціла пільнасць, ён узяў з вітрыны пярсцёнак з белага золата з дыяментам у 1 карат і ўцёк.

Камеры відэаназірання, усталяваныя ў краме, зафіксавалі зламысніка.

Праваахоўнікі просяць усіх, хто пазнаў паказанага на фота мужчыну, звяртацца ў міліцыю па тэлефонах: 8 (017) 327-25-23, 8 (017) 333-73-04 або 102. Міліцыя гарантуе канфідэнцыйнасць.

Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі