У Мінску спалілі больш за 500 кг гераіну

Наркотыкі, выяўленыя ў Мінску / sk.gov.by
Наркотыкі, выяўленыя ў Мінску / sk.gov.by

На базе Мінскага трактарнага завода спалілі больш за 500 кг гераіну, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Наркотыкі былі выяўленыя ў 2019 годзе. У Беларусь іх прывезлі пад выглядам іранскай садавіны транзітам праз Расію. Захоўваўся гераін на адным з складскіх памяшканняў на тэрыторыі Мінска. Там яго хавалі ў тайніку — у сцяне бытоўкі.

Партыя наркотыкаў прызначалася для далейшай пастаўкі ў краіны Еўрасаюза, а Беларусь был перавалачным пунктам.

Як паведамляў Следчы камітэт, былі затрыманыя чатыры ўдзельнікі злачыннай групы — ураджэнцы Блізкага Усходу і Усходняй Еўропы.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі