У Мінску суд ліквідаваў грамадскае аб'яднанне "Радзіслава"
Мінскі гарадскі суд ліквідаваў грамадскае аб'яднанне "Радзіслава", паведамляюць праваабаронцы. Судовае пасяджэнне прайшло 9 сакавіка.
20 гадоў "Радзіслава" дапамагала жанчынам-ахвярам хатняга гвалту. Цяпер жа яе гарачая лінія, куды можна было тэлефанаваць у любы час сутак і атрымаць падтрымку кансультанткі, перастала працаваць. Значную частку працы ў некамерцыйнай недзяржаўнай дабрачыннай арганізацыі выконвалі актывісты і валанцёры на добраахвотных пачатках.
У лістападзе 2021-га сілавікі затрымалі былую кіраўніцу "Радзіславы" Вольгу Гарбунову, нібыта, за кіраўніцтва жаночымі маршамі ў 2020-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.