У Мінску судзяць 11 удзельнікаў тэлеграм-чата
У Мінску судзяць 11 удзельнікаў тэлеграм-чата "радыкальнага напрамку". Крымінальную справу разглядае суд Ленінскага раёна (суддзя — Дзмітрый Астапенка). 5 ліпеня пракурор Аляксандр Рамановіч запрасіў для пратэстоўцаў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі, паведамляе spring96.org.
Па артыкулах "Падрыхтоўка да злачынства" і "Масавыя беспарадкі" праходзяць 23-гадовы Арцём Касакоўскі, 37-гадовы Дзмітрый Ластоўскі і 31-гадовы Дзмітрый Жэбуртовіч. Ім пракурор запрасіў па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Па 8 гадоў калоніі пагражае 40-гадоваму Паўлу Нядбайлу, 33-гадоваму Расціславу Стэфановічу, 23-гадоваму Аляксандру Рэзніку, 26-гадоваму Яўгену Прапольскаму, 48-гадоваму Сяргею Плонісу, 20-гадоваму Арцёму Міцуку і Аляксандру Юрчыку. Дзевяць гадоў пракурор запрасіў для 38-гадовага Юрыя Бялько.
Усе, акрамя Юрчыка, прызнаны палітвязнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.