У Мінску прайшоў Марш маці (фота, відэа)
14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Да гэтага дня прымеркаваная і чарговая акцыя ў Мінску — Марш маці.
Каля сотні жанчын ужо сабраліся паблізу Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. Пакуль чакаюць іншых, яны спяваюць розныя песні, у тым ліку "Купалінку", якая за апошнія месяцы нечакана стала песняй пратэсту.
Потым каля дзвюх соцень жанчын рушылі па праспекце Незалежнасці. Акцыя скончылася на плошчы Якуба Коласа.
Марш маці ладзіцца ў Мінску 14 кастрычніка / Еўрарадыё
Марш маці ладзіцца ў Мінску 14 кастрычніка / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.