Мінскі таксіст падазраецца ў выкарыстанні занятку прастытуцыяй

Мінскі таксіст падазраецца ў выкарыстанні занятку прастытуцыяй

У Мінску таксіст падазраецца ў выкарыстанні занятку прастытуцыяй, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. 50-гадовы мужчына прапаноўваў паслугі 30-гадовай прастытуткі сваім пасажырам і атрымліваў ад яе 50 долараў за кожнага кліента. Праваахоўнікі высветлілі, што такое супрацоўніцтва таксіста і прастытуткі працягваліся больш за тры гады. Яны пазнаёміліся выпадкова: мужчына яе падвозіў і яна яму распавяла пра тое, чым займаецца. Тады ў таксіста і з'явіўся "бізнес-план".

Крымінальная справа распачатая па факце арганізацыі і выкарыстання занятку прастытуцыяй іншай асобай (ч. 1 арт. 171 КК). Таксісту пагражае пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў са штрафам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі