У Мінску ў аўтобусе пры тармажэнні з каляскі на падлогу ўпала дзіця
У Мінску ў аўтобусе пры тармажэнні з каляскі на падлогу ўпала 2-гадовае дзіця. Яно атрымала цялесныя пашкоджанні і было шпіталізавана. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ў аўторак каля 15-й гадзіны. Аўтобус МАЗ рухаўся па вуліцы Лабанка з боку вуліцы Бурдзейнага ў накірунку вуліцы Прытыцкага. Тармажэнне адбылося недалёка ад станцыі метро "Каменная горка".
Праводзіцца праверка. Гарадскім аўтобусам кіраваў 50-гадовы мужчына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.