У Мінску ў жанчыну стралялі з пнеўматыкі (фота)
Здарэнне адбылося ўдзень у нядзелю, 1 верасня, каля дома № 9 па вуліцы Сердзіча.
Як паведамляе сайт onliner.by, мінчанка Алена вярталася дахаты з крамы. Калі яна праходзіла каля суседняга пад'езда, раптоўна адчула боль ззаду ў правым плячы, з раны пайшла кроў. Яна мяркуе, што стралялі менавіта з дома. Праўда, стралка жанчына не заўважыла.
Фота — onliner.by