У Мінску знялі стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч
У Мінску ўлады загадалі зняць стрыт-арт, прысвечаны пісьменніцы, Нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. Прычына — не было ўзгаднення. Да таго ж арт-аб'ект з'явіўся на сцяне будынка, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Як інфармуе партал tut.by, чыноўнікі з адміністрацыі Ленінскага раёна асабіста назіралі за тым, як здымалі стрыт-арт. Супрацоўнікі Ulej.by яшчэ не вырашылі, куды яго перанясуць.
Як інфармавала Еўрарадыё, стрыт-арт з'явіўся на адным з былых завадскіх карпусоў на Кастрычніцкай вуліцы (яго аўтар — вулічны мастак Ігар Стахіевіч (Bazinato) з Маладзечна). Гэты праект прымеркавалі да выхаду пяцітомніка "Галасы ўтопіі", перакладаў пяці асноўных твораў Святланы Алексіевіч на беларускую мову.
Фота: ulej.by