У Мінску ўстаноўлены рэкорд наведвальнасці хакейных чэмпіянатаў свету
На матчах на "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне" ўжо пабывалі 582032 чалавекі. Гэта з улікам учорашніх чвэрцьфіналаў.
Папярэдні рэкорд трымаўся 10 гадоў. Тады ў Празе і Астраве на гэтым этапе гульні паглядзелі крыху больш за 552 тысячы заўзятараў.
Пра гэта ў Twitter паведамляе Міжнародная федэрацыя хакея.
Нагадаем, зборная Беларусі прайграла ў 1/4 фінала зборнай Швецыі — 2:3. Вынікі астатніх чвэрцьфінальных матчаў: ЗША — Чэхія — 3:4, Расія — Францыя — 3:0, Канада — Фінляндыя — 2:3. У паўфіналах у суботу сустрэнуцца зборныя Расіі і Швецыі, Чэхіі і Фінляндыі.
Фота — ria.ru