У Мінску ўзмацнілі кантроль за коштамі

З 25 жніўня ў Мінску ўзмацніўся кантроль за коштаўтварэннем з выкарыстаннем гандлёвых надбавак суб’ектамі гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання. Пра гэта TUT.by паведамляе са спасылкай на ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Паводле чыноўнікаў, гэта тачыцца ўсіх аб’ектаў гандлю, у тым ліку інтэрнэт-крамаў. Нагодай для гэтага сталі скаргі пакупнікоў. Напрыклад, адзін з грамадзянаў паведаміў гарадскім уладам, што ў нядзелю ў інтэрнэт-краме цана на лядоўню была адна, а ў панядзелак рэзка ўзрасла на 2 мільёны. Як заявілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг, гэта было неабгрунтаванае павышэнне коштаў. Скаргу пагасілі і пакупнік змог набыць лядоўню па “старой цане”.

Раней Міністэрства гандлю заяўляла, што перадумоваў для ўвядзення экстраных мераў па стрымліванні коштаў няма. Аднак першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч не выключаў рост коштаў з-за сітуацыі на валютным рынку.

Фота: gippo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі