У Мінску выдалі першае гастрольнае пасведчанне

Гастрольнае пасведчанне №1 у Мінску атрымаў шансанье, парадыст ды вядучы Сяргей Кравец. Ён першы атрымаў дазвол на правядзенне ўласнага канцэрту, які адбудзецца 20 кастрычніка ў КЗ”Мінск” і будзе называцца “С ароматом шансона”.


Нагадаем, ад 1 верасня ў Беларусі пачаў дзейнічаць указ прэзідэнта “Аб асобных пытаннях арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў”, які вярнуў гастрольныя пасведчанні. Ідэалагічныя аддзелы выканкамаў цяпер вырашаюць, дазволіць канцэрт ці не. Без іх подпісу арганізатары не могуць запусціць рэкламу канцэрта і пачаць продаж квіткоў.

Акрамя таго, за замежных выканаўцаў цяпер трэба плаціць падатак у залежнасці ад памераў глядацкай залы. Да гэтага ж дзейнічаў паведамляльны прынцып. Арганізатарам было дастаткова толькі праінфармаваць мясцовае Упраўленне культуры аб мерапрыемстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі