У Мінску выраслі тарыфы на вываз смецця (табліца)

У Мінску на 24% выраслі тарыфы для насельніцтва на вываз, абясшкоджванне і перапрацоўку смецця. Такое рашэнне Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў яшчэ 19 сакавіка, толькі цяпер яго апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як інфармуе БелаПАН, фіксаваны тарыф на вываз цвёрдых камунальных адкідаў складае 37 522 рублі за 1 кубічны метр (раней — 30 235), на абясшкоджванне і перапрацоўку цвёрдых камунальных адкідаў — 11 749 рублёў за 1 кубічны метр (раней — 9 467). Змяніліся тарыфы на паслугі, якія Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі аказвае юрыдычным асобам (гл. табліцу).

Нагадаем, папярэдні раз тарыфы на вываз смецця павышаліся ў сакавіку мінулага года (на 1,7%).

Фота, табліца: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі