У Мінску выступіў двайнік Фрэдзі Мэрк'юры. Фотарэпартаж
У Мінску выступіў двайнік Фрэдзі Мэрк'юры. Найлепшы ў свеце кавер-бэнд, што грае песні легендарных Queen, зладзіў канцэрт у сталічным Палацы спорту ў рамках сусветнага туру да 70-годдзя з дня нараджэння Мэрк'юры.
Аргентынец Пабла Падын стварыў гурт God Save the Queen у 1998 годзе. З-за неверагоднага знешняга падабенства і манеры выканання музыкаў прызналі культурным здабыткам свету.