У Мінску выступяць Dakh Daughters Band з перфомансам "Розы"

У Мінску выступяць Dakh Daughters Band з перфомансам "Розы"

У 2012 годзе пад дахам украінскага тэатру "ДАХ" нарадзіўся Dakh Daughters Band, які вельмі хутка стаў папулярным. 22 кастрычніка дочкі "ДАХу" упершыню выступяць у Мінску ў межах міжнароднага фестывалю "ТеАrт".


Dakh Daughters Band — гэта дзявочы гурт, у якім актрысы граюць на музычных інструментах і ствараюць жыццесцвярджальны перфоманс пра каханне, свабоду і прыгажосць, якая ўсё ж выратуе свет. Іх параўноўваюць з беларускай "Серебряной Свадьбой", Gogol Bordello і System of a Down.

 

Перформанс "Розы" прапануе дзіўнае падарожжа, напоўненае вострымі адчуваннямі і лютай прыгажосцю. Чарльз Букоўскі, які гутарыць з Тарасам Шаўчэнка, Бродскі і Шэкспір, якія чытаюць на фоне ўкраінскага фальклору свае творы - глядач быццам трапляе на панк-канцэрт, арганізаваны ў стылі паэтычнага вечара.


Квіткі на тэатральна-музычны перфоманс Dakh Daughters Band прадаюцца на teart.by, kvitki.by, а таксама на сайце і ў касах Купалаўскага тэатра. Канцэрт пройдзе ў ДК МАЗ.

Фота: botinok.co.il

 

У Мінску выступяць Dakh Daughters Band з перфомансам "Розы"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі