У Мінску пачынаюць уключаць ваду пасля навальніцы
Моцная навальніца стала прычынай адключэння вады ў некаторых раёнах Мінска. Праблемы з водазабеспячэннем былі ў Кастрычніцкім, Ленінскім, Заводскім і Партызанскім раёнах сталіцы.
Спецыялісты “Мінскводаканала” кажуць, што праблемы пачаліся з-за таго, што былі пашкоджаныя лініі электраперадач, якія спынілі энергазабеспячэнне некаторых аб’ектаў “Мінскводаканала”. Гэта і стала прычынай спынення яго работы.
Па стане на 18 гадзін усе аб’екты “Мінскводаканала” зноў пачалі забяспечваць электрычнасцю. Ідзе падключэнне помпаў.
Друзья, скоро вода появится в ваших домах. Электроснабжение объектов водоканала восстановлено. Идет подключение насосов.
— operby (@operby) 13 июля 2016 г.
У Мінску з-за штармавога ветру і залевы адбылося каля 50 падтапленняў, павалілася каля 100 дрэваў, у Нацыянальным аэрапорце Мінск сутыкнуліся два самалёты, яшчэ адзін быў разламаны на кавалкі, пашкоджанае шкло будынка аэравакзала.
У горадзе пацярпеў адзін чалавек, яго шпіталізавалі.