У Мінску за год больш як у 2,5 раза павялічылася колькасць нарказлачынстваў
Прычым сінтэтычныя наркотыкі ўжо складаюць больш за 70% ад агульнай колькасці канфіскату.
20 лістапада мінская гарадская міліцыя правядзе ў сталіцы Адзіны дзень прафілактыкі. Як пішуць "Мінск-навіны", ён будзе прысвечаны папярэджанню злачынстваў, звязаных з незаконным абарачэннем наркотыкаў.
Ад пачатку года ў сталіцы выяўлена больш за 1500 злачынстваў, звязаных з распаўсюдам і ўжываннем наркотыкаў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года колькасць злачынстваў, звязаных са збытам наркотыкаў, павялічылася больш чым у 2,5 раза.
Па словах міліцыянтаў, сінтэтычнычныя канабіноіды на рынку выцясняюць наркотыкі расліннага паходжання. Прычым удзельная вага сінтэтычных наркотыкаў перавысіла ўжо 70% ад агульнай колькасці канфіскату.
Фота — minsknews.by