У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю

На лаве падсудных будзе бацька, маці і іх сын / "Вясна"
3 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачнецца судовы працэс у дачыненні да цэлай сям'і: 47-гадовы бацька Мікалай, 46-гадовая маці Алена і іх 24-гадовы сын Мікіта.
Ім інкрымінуецца артыкул 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе "Вясна".
Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Акавітая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.