Сацыёлаг Коршуноў — аб стадыях сцэнару змяншэння рэпрэсій у Беларусі

ОМОН в Минске

Калі можна будзе заявіць пра рэальнае змяншэнне рэпрэсій? / Euroradio

Пад самы канец 2024 года ў Беларусі на волю выйшлі 20 палітычных зняволеных. За мінулы год з калоній выйшлі 227 чалавек.

Аднак рэпрэсіі не спыняюцца, пра што кажуць справаздачы праваабаронцаў “Вясны”. Іх узровень у Беларусі застаецца высокім.

У сувязі з гэтым, сацыёлаг Генадзь Коршуноў задаецца пытаннем: абапіраючыся на якія паказчыкі, можна абгрунтавана казаць пра запаволенне, паўзу ці нават згортванне рэпрэсій у Беларусі?

Коршуноў апісаў стадыі магчымага сцэнару такіх працэсаў. Еврарадыё коратка пераказвае іх.

Стадыя 0А – стабілізацыйная

Доўгатэрміновае паляпшэнне магчыма праз стабілізацыю "поля рэпрэсій", што азначае спыненне новых рэпрэсій. Ціск на нязгодных застанецца, але сваякоў палітзняволеных могуць пакінуць у спакоі. Гэта можа адбыцца пасля выбараў і з-за жадання палегчыць нагрузку на сілавікоў.

Стадыя 0Б – эканамічная

Паралельна са спыненнем пошуку новых ворагаў тэхнакратыя рэжыму можа дамагчыся змякчэння ціску на старых праціўнікаў. Гэта можа ўключаць адмену спісаў на звальненне з дзяржпрадпрыемстваў і спыненне "чыстак" патэнцыйна нелаяльных работнікаў.

У далейшым магчыма зняцце абмежаванняў на працаўладкаванне для "палітычных" і змяншэнне нападак прапагандыстаў. Гэтыя крокі могуць быць рэалізаваны без значных канфліктаў з сілавікамі.

Репрессии в Беларуси
Репрессии в Беларуси
Репрессии в Беларуси

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі