Ці спыніць Лукашэнка рэпрэсіі? Меркаванне палітолага
Ці выпусціць Лукашэнка палітвязняў?
Палітолаг Павел Усаў у эфіры Еўрарадыё паразважаў на тэму таго, ці будзе Лукашэнка спыняць рэпрэсіі.
На думку эксперта, у сённяшнім кантэксце вызваленне палітычных вязняў нічым не пагражае Лукашэнку, і трымаць людзей у турмах не мае сэнсу.
— Толькі калі яму патрэбная абсалютна неабмежаваная сатысфакцыя — кампенсацыя тых крыўдаў ці стратаў, якія ён панёс у 2020 годзе, менавіта ментальных. Я падкрэслю, што гэтая палітыка маральнага ціску будуецца на аснове ўнутранага прыніжэння, якое Лукашэнка пачуў. Фактычна гэта проста помста.
Усаў падкрэслівае, што ў кантэксце сённяшняй сітуацыі прызыў Пазняка выпускаць людзей вельмі важны. Галоўнае — выцягнуць як мага больш людзей.
— Калі дзякуючы такім прызывам будзе выпушчана 10 ці 100 чалавек — гэта ўжо дасягненне. Проста тое, што нам застаецца — выцягнуць людзей з вязніцы жывымі і непакалечанымі. Іншых магчымасцяў няма. Выцягнуць людзей на сённяшні момант — гэта асноўная палітычная жыццёвая мэта апазіцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.