У Мінску зачыняць найстарэйшую гарадскую звалку

У Мінску зачыняць найстарэйшую гарадскую звалку

У Мінску зачыняюць найстарэйшую гарадскую звалку. У верасні пачнецца кансервацыя палігона вытворчых і будаўнічых адкідаў "Прудзішча", які функцыянуе  з 1968 года, піша "Мінск-Навіны".

За паўстагоддзі на тэрыторыю звадкі плошчай 22 га звезлі 18,6 млн тон або 22,3 млн куб.м смецця. Вышыня звалкі дасягнула прыкладна 75 метраў. Пляцоўка для выгрузкі звузілася да 25 м пры нарматыве 40 м.

У верасні выкарыстанне палігона "Прудзішча" цалкам спыніцца, а пасля будуць вызначаць генпадрадчыка, які зоймецца яго рэкультывацыяй. Праз пэўны час, пасля ўсадкі прамысловых адкідаў, звалку можна будзе выкарыстоўваць у спартовых або забаўляльных мэтах.

Падобная звалка ў Трасцянцы, зачыненая ў 2007 годзе, прасела за гэты час амаль напалову. У тым жа годзе было ўсталяванае абсталяванне па перапрацоўцы біягазу з гэтай звалкі ў электраэнергію. Яшчэ адзін палігон "Паўночны" закансерваваны два гады таму. Тут таксама ёсць станцыя адпампавання метану і ператварэння яго ў электрычнасць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі