У Мінску закрываецца вядомая кавярня Beetlejuice

Кавярня "Бітлджус"

Кавярня "Бітлджус" / фота з акаўнта кавярні ў Інстаграме

У Мінску закрываецца вядомая кавярня Beetlejuice, якая размяшчалася на вуліцы Калініна, 7 каля парка Чалюскінцаў. Каманда кавярні напісала ў сацсетках, што ўжо на гэтых выходных яе дзверы будуць зачыненыя. Прычыну закрыцця не называюць.

"10 гадоў — гэта вельмі вялікі адрэзак жыцця для любой установы, асабліва цяпер. Мы пражылі этап бара да сярэдзіны ночы, фестываляў у двары, вяселляў увесь летні сезон, кафэ для рэлаксу і рок-н-ролу. Саджалі зеляніну на ўсёй тэрыторыі, дабудоўвалі новыя пляцоўкі, даводзілі да максімуму камфорт у дворыку. І яшчэ шмат-шмат усяго і рознага", — згадваюць стваральнікі кавярні яе гісторыю.

Beetlejuice Cafe адкрылася ў першай палове 2010-х. Яно пазіцыянавала сябе як месца з адметнай атмасферай: тут адбываліся жывыя канцэрты — джазавыя, рок-н-рольныя, ладзіліся танцавальныя вечары, выставы, сустрэчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі