У Мінску зафарбавалі яшчэ адзін мурал мастака Міці Післяка

Мурал Міці Післяка — як было і што стала цяпер / CityDog.io
Мурал Міці Післяка — як было і што стала цяпер / CityDog.io

У Мінску затынкавалі яшчэ адзін мурал мастака Міці Післяка Dama con l'ermellino ("Дама з гарнастаем"), піша CityDog.io.

Гэта была апошняя праца Післяка перад эміграцыяй у Амерыку. Яна размяшчалася на вуліцы Чырвонаармейскай, 22. Мурал быў зроблены ў 2019 годзе.

Летась у Мінску зафарбавалі мурал Still Life на вуліцы Чыгуначнай, які Післяк стварыў яшчэ ў 2017 годзе падчас фестывалю Vulica Brazil.

Сваю "Даму з гарнастаем" Післяк рабіў па матывах вядомай карціны Леанарда да Вінчы: "Я натхніўся працай Леанарда да Вінчы "Дама з гарнастаем" і зрабіў сваю версію малюнка, дадаўшы некалькі дэталяў: тэлефон як сімвал існай рэальнасці і вечны спадарожнік чалавека, а яшчэ канверт з квітком на самалёт. Гэта было маё развітальнае пасланне гораду з сімваламі тых, хто пакідаў Мінск разам са мной: мая жонка (ужо былая) Наташа і тры нашыя каты".

Мастак прызнаецца, што працу рабіў без узгаднення з адміністрацыяй раёна. Ён задаволены, што амаль чатыры гады камунальнікі не чапалі ягоны мурал. З нагоды знішчэння карціны Міця Післяк не дужа пераймаецца: "Знаходзячыся ў іншай краіне, складана блізка ўспрымаць тое, што адбываецца ў іншай частцы планеты. Стараюся думаць пра той момант, калі змагу вярнуцца ў Мінск і зрабіць што-небудзь яшчэ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі