У Мінску затрымалі групу адвакатаў па "справе дзесяці палітвязняў"

У Мінску затрымалі групу адвакатаў па "справе дзесяці палітвязняў"

Зранку 13 вераня ў Мінску затрымалі групу адвакатаў. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы "Вясны" са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы. Адвакатам нібыта закідаюць разгалошванне даных следства (арт. 407 КК).

Колькасць і прозвішчы затрыманых высвятляюцца.

Гаворка ідзе пра адвакатаў па "справе дзесяці палітвязняў". Гэта дзесяць актывістаў анархісцкага руху, якім нядаўна суд агулам прысудзіў 94 гады зняволення. Сярод іх валанцёры "Вясны" Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк, а таксама Акіхіра Гаеўскі-Ханада, Аляксандр Францкевіч, Аляксей Галаўко, Аляксандр Казлянка, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Андрэй Марач, Даніла Чуль.

Пасля суда сілавікі затрымалі прысутных сваякоў і сяброў палітвязняў, часовую павераную ў справах ЕС у Беларусі Эвеліну Шульц, праваабаронцу Насту Лойка — разам 13 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі