У Мінску затрымалі хуліганаў, якія разграмілі некалькі прыпынкаў
Міліцыянты пачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства на траіх маладых людзей. Юнакі разграмілі на днях некалькі прыпынкаў грамадскага транспарту ў Мінску. Як паведамляе БелаПАН, маладыя людзі нападпітку разграмілі прыпынак насупраць Белдзяржцырка на праспекце Незалежнасці, а другі — насупраць 2-й гарадской лякарні. Таксама яны пабілі шыбы ў некалькіх будынках на вуліцы Багдановіча.
Матэрыяльная шкода, прычыненыя камунальнікам, склала 500 тысяч рублёў. Зламыснікам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Матэрыяльная шкода, прычыненыя камунальнікам, склала 500 тысяч рублёў. Зламыснікам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.