У Мінску затрымалі маці дваіх дзяцей з опіем
Здарэнне адбылося ў Партызанскім раёне сталіцы.
Аператыўнікі аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі мясцовага РУУС затрымалі 21-гадовую мінчанку. Падчас дагляду ў яе знайшлі шпрыц з рэчывам карычневага колеру (на здымку). Як пазней высветлілася, гэта быў опій.
Прэс-служба мінскай міліцыі паведамляе, што ў жанчыны двое малых дзяцей, яна незамужняя, афіцыйна нідзе не працуе. Займалася мінчанка тым, што ў адным з падземных пераходаў прадавала жаночыя калготкі.
Пакутуючы ад залежнасці, падчас абедзенага перапынку ў адной з грамадскіх прыбіральняў жанчына прымала наркотыкі. Там яе і затрымалі. Праводзіцца праверка.
За ўжыванне наркотыкаў можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць
Фота — guvd.gov.by