У Мінску жанчыну, якая пратэставала, знялі з вежавага крана (фота)
У Мінску жанчыну, якая пратэставала на будоўлі "Алімпік Парка", знялі з вежавага крана. Галіна Ігнатовіч патрабавала справядлівай кампенсацыі за яе дом, які ідзе пад знос. Некалькі супрацоўнікаў МНС залезлі на кран з дапамогай аўталесвіцы. Яны забралі жанчыну з сабой, абвязалі яе тросам, знялі дзяржаўны сцяг і спусціліся на зямлю. Пенсіянерку пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі.
Па словах сваякоў Ігнатовіч, пачалося ўсё 5 гадоў таму, калі яе дом у Лябяжым згарэў. Ім сказалі ў Мінгарвыканкаме, што зносіць нічога не будуць да 2030-га, таму яны адбудавалі дом наноў. А тры гады таму ім паведамілі, што дом, у якім жывуць 11 чалавек, будуць зносіць. Менавіта сёння сям'ю Галіны Ігнатовіч збіраліся прымусова высяліць судовыя выканаўцы.
Дом Галіны Ігнатовіч. Фота: tut.by
Фота: БЕЛТА