У Мінску з’явіцца новы мурал – ля метро “Кунцаўшчына”
У Мінску з’явіцца новы мурал – літаральна праз два тыдні аўстралійскі мастак Фінтан Мэгі распіша сцяну аднаго з дамоў ля станцыі метро “Кунцаўшчына”, паведамляе TUT.by.
Мастак прыляцеў у Мінск 1 жніўня і ён пакуль знаёміцца з горадам, каб прыдумаць сюжэт мурала на падставе ўражанняў ад беларускай сталіцы.
Фінтан Мэгі бярэ ўдзел у міжнародным стрыт-арт-пленэры Urban Myths. Гэты мастак удзельнічаў у шматлікіх арт-праектах. Яго стылю ўласцівая эклектыка, ён любіць падкрэсліваць незвычайную прыроду таго, што мы бачым.
Urban Myths – міжнародны стрыт-арт-пленэр, дзякуючы якому ў Мінску з’явіліся муралі “Дзяўчына ў вышыванцы”, “Чалавек без імя”, “Жывое сэрца”.