У Мінску з'явілася статуя Пажарнага
У Мінску з'явілася статуя Пажарнага. Як паведамляе БЕЛТА, скульптуру мужчыны ў старадаўнім касцюме пажарнага ўрачыста адкрылі каля музея МНС на Гарадскім Валу.
Раней у гістарычным будынку размяшчалася пажарнае дэпо, цяпер там адбылася рэканструкцыя і працуе музей. У гонар афіцыйнага адкрыцця гэтай установы прэзентавалі і скульптуру, якая мусіць ушанаваць сталічных выратавальнікаў.
Аўтар скульптуры — Юрый Анушка. Статуя увасабляе абстрактны вобраз пажарнага канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя і не прывязаная да гістарычных персаналіяў.