У Мінску з’явіўся сквер імя Эдварда Вайніловіча
У Мінску з’явіўся сквер імя Эдварда Вайніловіча (1847 — 1928), вядомага грамадскага дзеяча, фундатара касцёла святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла). 27 чэрвеня яго імя прысвоілі зялёнай зоне ў межах вуліц Савецкай і Свярдлова дэпутаты Мінскага гарсавета. Раней ініцыятыву падтрымаў гарвыканкам.
Таксама дэпутаты прагаласавалі за прысваенне скверу на вуліцы Чырвонаслабодскай імя танкіста Зіновія Калабанава, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.