У Мінску з'явяцца новыя кантэйнеры для збору макулатуры
Яны будуць зачыняцца на замкі.
Новыя кантэйнеры для збору макулатуры з'явяцца ў мінскіх дварах у снежні. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", кантэйнеры аб'ёмам 1,1 кубаметра вырабяць з нержавеючай сталі. Пасля зборкі іх пакрыюць гарачым цынкам. На крышках будзе прарэз, праз які можна будзе кінуць макулатуру.
Кантэйнеры закрываюцца на замкі, дастаць іх змесціва змогуць толькі работнікі камунальнай службы. Канструкцыі серабрыстага колеру даўгавечныя: іх тэрмін службы мінімум 10 гадоў. Звычайныя ж металічныя кантэйнеры ржавеюць і прыдатныя для эксплуатацыі не больш за 5 гадоў.
Фота — "Мінск-навіны"