У мінулым годзе каля 29 тысяч мінчукоў шукалі працу праз службы занятасці

У мінулым годзе каля 29 тысяч мінчукоў шукалі працу праз службы занятасці

У 2015 годзе па дапамогу ў працаўладкаванні ў службы занятасці Мінска звярнулася 28 тысяч 908 чалавек, з іх 22 989 былі беспрацоўнымі. Гэта значна перавышае паказнікі 2014 года, калі на біржы працы звярнулася 18 657 і 12 366 чалавек адпаведна, паведамляе БелаПАН са спасылкай на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Такім чынам, колькасць зваротаў у службы занятасці ўзрасла прыкладна ў паўтара раза.

На канец снежня 2015 года ў Мінску 13 430 беспрацоўных мелі права на атрыманне дапамогі, сярэдні памер якой склаў 181 тысячу рублёў.

На сталую ці часовую працу ўладкавалі 11 801 асобу, у тым ліку 8 302 атрымалі сталую працу. 150 беспрацоўных атрымалі субсідыі для заняткаў прадпрымальніцкай дзейнасцю.  

Колькасць заяўленых вакансіяў на прадпрыемствах горада на 1 студзеня 2016 года склала 8 648, палова з якіх — рабочыя спецыяльнасці. Найбольш запатрабаваныя ў сталіцы дактары, інжынеры, медсёстры, а таксама кухары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі